Лукашэнка заявіў, што дэмсілы нібыта вядуць перамовы, каб у выпадку паразы Расіі Беларусі аддалі Пскоў

А ўзамен — захад Беларусі аддаць Польшчы.

16.02.2024 / 12:27

Скрын відэа

Лукашэнка пужаў прысутных на нарадзе магчымым перадзелам Беларусі. Ён заявіў, што хтосьці з дэмсілаў нібыта абяцае Польшчы Заходнюю Беларусь.

«Польшча мае права на заходнія землі Беларусі. А ў выпадку паразы Расіі Беларусь будзе прырастаць за кошт заходніх зямель Расіі», — прывёў Лукашэнка нібыта нечыю цытату.

«Чытай, нам прырэжуць нешта са Смаленскай, Бранскай, можа быць, Пскоўскай абласцей. А Заходнюю Беларусь мы павінны (да Мінска, як вы ведаеце, мяжа была) аддаць Польшчы. Гэта новыя «дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы» на Захадзе».

Ён дадаў, што не можа з гэтым пагадзіцца.

Nashaniva.com