«Еўраопт» больш не будзе прадаваць папулярны ў народзе алей

Раней у ЕЭК звярнуліся група расійскіх кампаній, вытворцы іншага сланечнікавага алею з такой назвай.

22.02.2024 / 16:10

Кампанія «Еўрагандаль» прыбрала з прылаўкаў сваіх крам сланечнікавы алей Almaro з даданнем аліўкавага. Пра гэта паведамляе Blizko.by cа спасылкай на прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Раней у ЕЭК звярнуліся група расійскіх кампаній, вытворцы іншага сланечнікавага алею з падобнай назвай — Altero. Яны выкрылі «Еўрагандаль» і АТ «Тлушчавы камбінат» у несумленнай канкурэнцыі: за тое, што ўвялі ў абарот алей Almaro, чыя этыкетка імітуе дызайн іх прадукцыі.

Еўразійская эканамічная камісія разгледзела заяўку і папярэдзіла, каб кампаніі ва ўстаноўленыя тэрміны спынілі вытворчасць і рэалізацыю алею Аlmaro. Тыя ў сваю чаргу патрабаванне выканалі.

— Папярэджанне як інструмент «мяккага рэгулявання « дае магчымасць аператыўна без накладання штрафных санкцый аднавіць канкурэнцыю на трансгранічных рынках. Будзем працягваць гэтую практыку, — адзначыў з нагоды інцыдэнту міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максім Ермаловіч.

Nashaniva.com