Піца са шпінатам і рыкотай — рэцэпт

Вазьміце гатовую аснову для піцы з цэльназерневай мукі, надайце больш увагі якасці інгрэдыентаў – і з ліку шкодных гэтая страва пяройдзе ў лік карысных.

08.03.2024 / 07:49

Фота: Vecteezy

Вам спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 230℃. У місцы змяшайце рыкоту і 1/4 шклянкі пармезану. Размяшайце да аднастайнасці.
  2. У сярэдняй патэльні нагрэйце 1 ч.л. аліўкавага алею, прыпраўце соллю і перцам. Дадайце шпінат і часнок. Гатуйце і памешвайце, пакуль шпінат не звяне. Зліце ваду і адкладзіце ўбок.
  3. Выкладзеце сумесь рыкаты на цеста для піцы, пакіньце дастаткова месца па краях. Вышмаруйце краі аліўкавым алеем, які застаўся. Зверху пакладзіце падсмажаны шпінат. Шчодра пасыпце шпінат і рыкоту цёртай мацарэлай.
  4. Запякайце ў духоўцы 12-15 хвілін або пакуль краі не стануць залацістыя, а сыр не расплавіцца. Пачакайце 5 хвілін, перш чым наразаць.

 

Чытайце таксама:

Тры лайфхакі, каб цеста для піцы засталося хрусткім і смачным

Сырнікі з рыкоты. Рэцэпт і падказкі, як гатаваць

Мяса, арэхі, шпінат: рацыён «жалезнага» здароўя

Гэтыя прадукты не варта разаграваць на наступны дзень. З’ежце іх адразу ці выкіньце

Nashaniva.com