Стала вядома, калі ў Мінску ўключаць фантаны

Сезон традыцыйна стартуе ў апошнюю пятніцу красавіка. Сёлета гэта 26 красавіка.

09.03.2024 / 10:02

Намеснік генеральнага дырэктара «Мінскзелянбуда» Руслан Касевіч паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны», што фантаны ўжо праходзяць раскансервацыю і падрыхтоўку да працы.

На балансе «Мінскзелянбуда» знаходзяцца каля 40 фантанаў. Летась прадпрыемства ўзяло на абслугоўванне аб'ект, размешчаны на ніжнім ярусе гандлёвага дома «На Нямізе». Яго адрамантавалі, вясной ён запрацуе разам з астатнімі.

Для кожнага фантана вызначаць рэжым працы як у будні, так і ў выходныя. Гэтую інфармацыю размесцяць на сайце «Мінскзелянбуда».

Як правіла, асноўныя фантаны ў цэнтры горада ў выхадныя і святочныя дні працуюць да апоўначы. Па буднях у асноўным іх адключаюць а 21-й.

Фантаны могуць выключаць пры дажджах, тэмпературы паветра ніжэй за +10, а таксама пры узмацненнях ветру да 10 м/с.

Nashaniva.com