Зяленскі звольніў сакратара Рады бяспекі Данілава

Пра звальненне сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксея Данілава паведамляюць украінскія СМІ.

26.03.2024 / 16:47

Аляксей Данілаў. Фота: РНБА

Замест Данілава новым сакратаром РНБУ будзе Аляксандр Літвіненка, які раней быў кіраўніком Службы знешняй разведкі Украіны. 

На месца Літвіненкі прызначаны Алег Івашчанка.

Аляксей Данілаў знаходзіўся на сваёй пасадзе амаль 5 гадоў, ён быў прызначаны на яе ў кастрычніку 2019 года.

Чытайце таксама:

Зяленскі прызначыў камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ замест Сырскага

Зяленскі звольніў камандуючага Сіл спецыяльных аперацый УСУ

Валерыя Залужнага прызначылі паслом Украіны ў Вялікабрытаніі

Nashaniva.com