У Севастопалі збіты расійскі вайсковы самалёт — выглядае, што сваёй жа СПА

У Севастопалі збіты расійскі вайсковы самалёт, які ўзлятаў з аэрадрома Бельбек.

28.03.2024 / 18:46

Скрыны відэа з сацсетак

На відэа, якія з'явіліся ў сацсетках, бачна, як самалёт загараецца ў палёце і падае.

Па даных канала 112, гэта знішчальнік Су-35.

Папярэдне — яго магла збіць расійская ж СПА (так піша канал «ВЧК-ОГПУ»).

Губернатар анэксаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў пацвердзіў падзенне самалёта. Ён адзначыў, што лётчык катапультаваўся, грамадзянскія аб'екты не пацярпелі. Але прычыны здарэння не назваў.

Nashaniva.com