Пылавое воблака з Сахары дасягнула поўначы Беларусі
Аб наяўнасці пылу сведчыць аранжавы колер неба падчас заходу і ранішняга ўзыходу сонца.
09.04.2024 / 13:03
Пылавое воблака з пустыні Сахара зноў рухаецца над Еўропай. Пыл ужо дабраўся да краін Балтыі і поўначы Беларусі.
Па карце відаць, што большая частка пылу пераносіцца ветрам у сярэдніх пластах (узровень 700 гПа ~3 км) атмасферы.
Аб наяўнасці пылу сведчыць аранжавы колер неба падчас заходу і ранішняга ўзыходу сонца.
Згодна з прагнозам, пыл над намі будзе яшчэ пару дзён, робіць прагноз тэлеграм-канал nadvorie
Дарэчы, у Літве людзей просяць насіць маскі на вуліцы і не адчыняць вокны.