Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком гарэлкі і сідру ў Расію

На долю нашай краіны ў 2023 годзе прыпадала 85,9% паставак гарэлкі ў Расію з-за мяжы. Услед за Беларуссю ў гэтым спісе размясціліся Фінляндыя (3,9%), Казахстан (3,1%), Францыя (2,9%) і Швецыя (1,7%), паведамляе Інтэрфакс.

17.04.2024 / 22:06

Лідзіруе Беларусь і па пастаўках у Расію сідру — яе доля складае 68,8%. На другім месцы тут Вялікабрытанія, якая паставіла ў Расію 10% гэтага напою.

Усяго ў 2023 годзе Расія імпартавала 102 млн дэкалітраў алкагольнай прадукцыі, што на 6,5% больш, чым годам раней.

У Ізраілі гарэлку «Belarus» прызналі небяспечнай для здароўя

Ці можна піць квас і безалкагольнае піва за рулём? У Гродне правялі эксперымент

«Здаецца, у мяне атрымалася змяніць свет». Бізнэсмен з Глыбокага расказаў пра лёгкі хлеб, алкагольную залежнасць і што для яго грошы

Nashaniva.com