Пад Адэсай затрымалі бацьку і сына, якія расстралялі паліцэйскага. Ім пагражае пажыццёвае

Украінскія сілавікі вызначылі месцазнаходжанне бацькі і сына, якія ўчора напалі на паліцэйскіх у Вінніцкай вобласці. Злачынцы хаваліся на тэрыторыі Адэскай вобласці, іх затрымаў спецназ.

21.04.2024 / 15:49

Паліцэйскі, які загінуў пры выкананні абавязкаў, абараняючы напарніка, на якога напалі першым, паспеў зрабіць стрэлы і параніць злачынцаў.

Забойства работніка праваахоўных органаў караецца ва Украіне сувора — аж да пажыццёвага зняволення.

Нагадаем, уначы 20 красавіка ў Гайсінскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны работнікі паліцыі спынілі для праверкі аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое мужчын.

Зламыснікі адкрылі агонь па паліцэйскіх. Ад атрыманых раненняў загінуў 20-гадовы праваахоўнік, а яго напарнік паранены.

У Падмаскоўі забілі паліцэйскага, яго напарнік у рэанімацыі

Беларус у Літве ляцеў з хуткасцю да 200 км/г, цяпер у яго праблемы

Банды Гаіці ўзялі штурмам турму і вызвалілі 4000 зняволеных. Краіна пагрузілася ў хаос

Nashaniva.com