Нацбанк плануе знізіць стаўку рэфінансавання да 12% гадавых

27.01.2010 / 18:03

Нацыянальны банк Беларусі плануе знізіць стаўку рэфінансавання да 12% гадавых да 1 ліпеня гэтага года.

Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч на прэс-канферэнцыі 27 студзеня.

З 1 снежня 2009 года стаўка рэфінансавання складае 13,5%.