Партыя БНФ вылучыла ў тэрытарыяльныя камісіі 29 чалавек

27.01.2010 / 18:45

Прадстаўнікі Партыі БНФ вылучаныя ва ўсіх абласьцях.

Тэрытарыяльныя камісіі будуць фармавацца з 27 па 29 студзеня.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў: «Тое, ці будуць уключаныя ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў прадстаўнікі Партыі БНФ, будзе зьяўляцца сьведчаньнем пра характар наступных этапаў кампаніі».

СГ