Затрымлівалі Івана Шылу

Лідэра моладзі з Салігорска Івана Шылу міліцыя сёння затрымала проста ў будынку мясцовага райвыканкаму.

10.03.2010 / 17:01

Лідэра моладзі з Салігорска Івана Шылу міліцыя сёння затрымала проста ў будынку мясцовага райвыканкаму.
Іван прыйшоў на пасяджэнне па фарміраванні ўчастковых камісій па выбарах у мясцовыя саветы. Шыла з’яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы кандыдата Аляксея Валабуева. Ад Валабуеў у склад участковай камсіі было вылучана адразу чатыры чалавекі.

Спачатку Іван не мог дабіцца ад кіраўніка аддзелу ідэалогіі Анатоля Казакевіча а якой гадзіне і дзе пройдзе пасяджэнне.

Потым прыехала міліцыя, якая спрабавала дапытаць Івана аб вывешванні нейкай расцяжкі ў Салігорску.

Як толькі скончылася праца па фарміраванні ўчастковых камісій, хлопца адпусцілі. Паколькі Іван не прысутнічаў на самім пасяджэнні, то вынікі яму могуць паведаміць цягам трох дзён.

ЗП