Фэст у Наваградку. Дзень другі

Абноўлена.

Народныя хоры і ансамблі на плошчы змянілі рок-гурты і аркестр Фінберга.

27.06.2010 / 14:19

Народныя хоры і ансамблі на плошчы змянілі рок-гурты і аркестр Фінберга.

Мастак Алесь Пушкін прадае свае карціны.

Літоўцы дэманструюць беларусам старадаўнія танцы.

Шкоола танцаў. Ахвочых навучыцца не бракуе.

Некалі і з яго вырасце рыцар.

Мужныя рыцары змагаюцца за сэрцы чатырох дамаў.

Адчуць сябе сярэднявечным злодзеем, ці вядзьмаркай, ды паспытаць кары хацелі многія. Кат быў не супраць.

На рок-гурты прыйшло не шмат гледачоў. Многія глядзелі праз плот.

Фінальная масавая бойка пад сценамі замка традыцыйна збірае тыячы гледачоў.

Другі фестывальны дзень пачаўся з халоднай раніцы. Сцяплела толькі апоўдні. Тады і пацягнуліся ў цэнтр Наваградка заспаныя турысты і месцічы (учарашні дзень скончыўся спектаклем на замчышчы і фаер-шоу).

На галоўным пляцы горада атабарылася рок-гурты. Такая музыка прыйшлася да спадобы не многім, перад сцэнай было не так пуста, як учора, аднак і не так густа, як на ранейшых фэстах. Старадаўняй музыкі, якую многія палюбілі ў Наваградку, відавочна не хапае на фестывалі сярэднявечнай культуры. Гэта заўважна па вялікіх натоўпах, што збіраюць самадзейныя музыкі ў горадзе майстроў.

Завяршыўся фестываль традыцыйна пад сценамі замка. Тут зладзілі інсцэніроўку бітвы пад Грунвальдам. І хоць на рашучы бой у замкавым рове сабралася не так ужо і шмат рыцараў, кампенсавала ўсё колькасць гледачоў. Адчувалася, што жыхары гораду і сталыя госці фэсту ссумаваліся за апошнія чатыры гады па свяце сярэднявечча.

Глядзі яшчэ:
Фэст у Наваградку. Дзень першы

Сямён Печанко