Сяргей Мартынаў стаў чэмпіёнам свету ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі

02.08.2010 / 13:37

На чэмпіянаце свету, які праходзіць у нямецкім Мюнхене, беларус Сяргей Мартынаў заняў першае месца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі са становішча лежачы (адлегласць - 50 метраў).

Набраўшы 703,9 бала, наш суайчыннік на 0,1 бала апярэдзіў сярэбранага медаліста француза Валер’яна Савеплана.