Тарас Сурган атрымаў трэцяе папярэджанне

09.09.2010 / 18:24

3 верасня кіраўнік віцебскай суполкі руху «Маладая Беларусь» быў адпушчаны супрацоўнікамі міліцыі ў Менск па сямейных абставінах. Нагадаем, Тарас адбывае крымінальны нагляд. Пакаранне ён атрымаў у лютым 2010 года за вывешванне бел‑чырвона‑белых сцягоў.

Вечарам, 3 верасня, Тарас адзначыўся у міліцыі. Але спазніўся дадому на 17 хвілін. За гэта на яго быў складзены пратакол, і вынесена трэцяе папярэджанне.

Да гэтага Тарасу ўжо выносіліся папярэджанні два разы. Трэцяе, можа стаць апошнім. Зараз на яго ў любы момант можа быць заведзена крымінальная справа, за невыкананне правілаў пакарання. І Тарас можа панесці пакаранне ў выглядзе аднаго году пазбаўлення волі.

Прэс‑рэліз «Маладой Беларусі»