У Аўстраліі будуць рэкламаваць эўтаназію?

15.09.2010 / 15:03

Па сюжэце роліка, стары невылечна хворы мужчына разважае пра прынятыя ў жыцці рашэнні. Атрымліваецца, што свабода выбару суправаджала яго ўсё жыццё, і спынілася там, дзе гаворка пайшла пра смерць.

У канцы роліка мужчына звяртаецца да аўдыторыі: «Чаму вы не даеце мне выбару?»

Акрамя тэлевізійнай рэкламы эўтаназіі, на вуліцах буйнейшых гарадоў з’явіцца вулічная рэклама. Такім чынам ініцыятары кампаніі хочуць выклікаць грамадскі рэзананс, што павінна паспрыяць легалізацыі эўтаназіі.