250 грэцкіх рукапісаў з’явяцца ў інтэрнэце

28.09.2010 / 12:37

Сярод адсканаваных рукапісаў, якія будзе паступова выкладаць у сеціва Брытанская бібліятэка, можна будзе ўбачыць байкі Эзопа, а таксама сотні іншых старажытных манускрыптаў. Убачыць увесь архіў можна будзе бясплатна – такім чынам арганізатары праекту спадзяюцца дапамагчы гісторыкам і філолагам.

Брытанская бібліятэка ўжо зрабіла алічбоўку часткі архіву – у мінулым годзе быў апублікаваны Сінайскі кодэкс (адзін са старэйшых спісаў Старога і Новага запаветаў). Акрамя таго. Брытанцы забяспечылі для чытачоў онлайн-доступ да Евангелля з Ліндысфарна – кнізе, што была створана ў канцы VII – пачатку VIIIстагоддзяў. Гэтаксама з’явіліся ў сеціве чарцяжы Леанарда да Вінчы.