Ля царквы Святога Язэпа раваровы прабег

28 верасня абаронцы Касцёла святога Язэпа ў Менску працягнуць бестэрміновую серыю акцый каля святыні. Дзень трынаццаты.

28.09.2010 / 13:12

28 верасня абаронцы царквы Святога Язэпа ў Менску працягнуць бестэрміновую серыю акцый каля святыні. Дзень трынаццаты.

У 19 гадзін ля святыні зноў збяруцца актывісты дэмакратычнага руху. На гэты раз — з роварамі. На сёння запланавана правядзенне раваровага прабегу. Арганізатары запрашаюць з роварамі!

Актывісты заклікаюць вярнуць храм вернікам. Цяпер у будынку знаходзіцца частка Нацыянальнага архіву, але ў перспектыве гарадскія ўлады мяркуюць пераабсталяваць кляштар пад гатэль.

СГ