Скралі мёд у гаспадара

01.11.2010 / 16:04

У жыхара Кабыльніка (в. Нарач) выкралі мёд і рамкі для сотаў.

Пацярпелы з адпаведнай заявай 28 кастрычніка звярнуўся ў раённы аддзел унутраных спраў. Пра гэта расказалі ў Мядзельскім РАУС.

Па словах пацярпелага, з 26 па 28 кастрычніка з вулляў, якія знаходзяцца ў двары яго дачнага дома ў вёсцы Шышкі Нарацкага сельсавета, нехта скраў 15 рамак і 40 кг мёду на суму каля 1 мільёна рублёў.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».