У Мінску ўпаўнаважаныя вылучаюць удзельнікаў Усебеларускага хурала

02.11.2010 / 12:53

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Сяргей Хільман.

Сёння ў Доме кіно праходзіць першы раённы сход упаўнаважаных Першамайскага раёна.

У астатніх дзевяці раёнах горада сходы пройдуць 4 і 5 лістапада. У кожным з іх возьмуць удзел ад 400 да 700 чалавек — гэта ўпаўнаважаныя, вылучаныя працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі, воінскімі часцямі і іншымі арганізацыямі, а таксама па месцы жыхарства.

Хільман нагадаў, што для Мінска вызначана квота на ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе ў колькасці 400 чалавек.

Марына Носава, БелаПАН