Паліцыяй міліцыю пакуль не назавуць

18.11.2010 / 14:09

Пытанне аб перайменаванні міліцыі ў паліцыю сёння не абмяркоўваецца, заявіў 18 лістапада журналістам намеснік кіраўніка МУС Беларусі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень.

Нагадаем, рашэнне аб перайменаванні ўжо прынята ў Расіі, ва Украіне гэтае пытанне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання.

«Ад назвы роля органаў унутраных спраў не мяняецца, — упэўнены Яўген Полудзень. — Гэта забеспячэнне правапарадку, прафілактыка».