Місюкевіча забралі ў КДБ проста з экзамена

06.01.2011 / 14:24

Як паспеў паведаміць хлапец сваім сябрам, супрацоўнікі КДБ забралі яго проста на выхадзе з экзаменацыйнай аўдыторыі. Верагодна, што зараз Місюкевіча дапытваюць у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках. У дадзены момант маладафронтавец Юльян Місюкевіч знаходзіцца ў Камітэте дзяржаўнай бяспекі. Іншых акалічнасцяў пакуль невядома.