Беларускія гандбалісткі стартавалі зь перамогі ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету

У аўторак дасталося зборнай Славакіі. Гульні з удзелам пяці камандаў праходзяць у горадзе над Дняпром

29.11.2006 / 09:24

У аўторак прайшоў першы матч адборачнага этапу да чэмпіянату сьвету – 2007 па гандболе сярод жанчын. Гульні нашай падгрупы праходзяць у Магілёве (спарткомплекс «Алімпіец»).

Беларускі (галоўны трэнер - Канстанцін Шаравараў) перамаглі каманду Швайцарыі зь лікам 27:21. У другім матчы дня славацкія гандбалісткі разграмілі Латвію – 38:14.

У нашай адборачнай групе выступае таксама зборная Літвы. Каб выйсьці ў наступны этап (плэй-оф) трэба заняць першае месца ў групе.

Сёньня зборная Беларусі гуляе з Латвіяй. Пачатак а 19-й. Трансьляцыя на тэлеканале «Лад» у 23.55.

2 сьнежня (субота) – са Славаччынай. Пачатак а 16-й. Трансьляцыя – у 15.55.

3 сьнежня (нядзеля) – зь Літвой. Пачатак а 14-й. Трансьляцыя – у 18.10