Лукашэнка: Нафта ў нас дзесьці ёсць

21.04.2011 / 20:26

«Мне здаецца, што ўсё-такі нафта ў нас дзесьці ёсць. Але калі ёсць нафта, мне здаецца, не можа быць, каб дзесьці не прарвала прыродны газ, я спадзяюся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні пасля свайго звароту да нацыянальнага сходу і народа Беларусі 21 красавіка.

Паводле слоў Лукашэнкі, «вучонага прэм’ера, акадэміка, мы ўзялі ва ўрад. Я думаю, цяпер ён павінен адчуваць гэтую адказнасць, будзем паглядваць, што там, пад тоўшчай зямлі, па якой мы ходзім. Мне здаецца, што нам трэба сур’ёзна паглядзець на нетры. Не можа быць, каб чалавек шукаў — і не знайшоў. Штосьці знойдзем».

СГ