Сёлета Беларусь імпартавала ў чатыры разы болей легкавікоў

У студзені-кастрычніку 2006 году Беларусь імпартавала 16,4 тысячаў легкавых аўтамабіляў, што ў чатыры разы болей, чым за такі самы пэрыяд 2005 году.

15.12.2006 / 17:42

У студзені-кастрычніку 2006 году Беларусь імпартавала 16, 4 тысячаў легкавых аўтамабіляў, што ў чатыры разы болей, чым за такі самы пэрыяд 2005 году, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэту. Маюцца на ўвазе новыя аўтамабілі, увезеныя для продажу. Патрыманыя іншамаркі тут ня ўлічаныя.

Паводле зьвестак мытнай статыстыкі замежнага гандлю, у коштавым выражэньні імпарт павялічыўся ў сем разоў і склаў 206 мільёнаў даляраў. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі былі Нямеччына (30% агульнага коштавага аб’ёму), Японія (18%), Расея (12%), Францыя (10%).

Увоз фізычнымі асобамі легкавых аўтамабіляў павялічыўся ў параўнаньні з студзенем-кастрычнікам 2005 году ў колькасным выражэньні на 5,7%, у коштавым – на 6,1%.