Як беларуская міліцыя будзе забяспечваць парадак 3 ліпеня

01.07.2011 / 10:38

Беларуская міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Такія захады прынятыя напярэдадні Дня Незалежнасці.
У сам святочны дзень задзейнічаюць увесь мінскі гарнізон, у тым ліку ўнутраныя войскі.
У месцах правядзення гулянняў будзе працаваць амаль 100 кантрольна-прапускных пунктаў. Таксама арганізуюць калідоры бяспекі для хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».