Сяброўка палітвязня Вінаградава хоча распісацца з ім у турме як найхутчэй
09.07.2011 / 14:07
Дзяўчына Паўла Вінаградава Святлана Гарахавік распавяла, што Павал піша даволі часта, двойчы тэлефанаваў ёй з калоніі. Святлана расказала, што пры канцы ліпеня ў іх з Паўлам Вінаградавым адбудзецца вяселле.
— Адзінае, чаго мы чакаем — гэта каб дакументы пра тое, што прысуд уступіў у сілу, дайшлі да калоніі. Проста калі яны не дойдуць — нам не дадуць спатканне. А калі паспеюць
— А хто дае такі дазвол на вясельле?
— Я пісала заяву ў ЗАГС, Павал таксама запаўняў. У кожнай калоніі супрацоўнікі ЗАГСу бліжэйшага населенага пункту прыяжджаюць адзін альбо два разы ў месяц і распісваюць зьняволеных.
— Тады вам могуць даць нейкае доўгатэрміновае спатканне?
— Так. Тры дні калонія дае — нібыта падарункавыя.
— А туды гасцей можна запрашаць ці не?
— Толькі бацькоў і сведак.