Уладзімір Шульжыцкі атрымаў 15 сутак арышту

Моладзевы актывіст быў асуджаны раніцай 11 ліпеня.

11.07.2011 / 11:06

Моладзевы актывіст са Смаргоні быў асуджаны раніцай 11 ліпеня.

Як паведамілі сябры Уладзіміра, ён быў затрыманы ў сераду, 6 ліпеня ў Маладзечне падчас маўклівай акцыі. На наступны дзень яго выпусцілі з-за адсутнасці сведкаў нібыта яго правапарушэння. Сябры хвалюцца за здароўе Уладзіміра, бо ў нядзелю ён пачуваўся дрэнна.

КМ