Дзяржаўны тэлеканал Казахстана спыніў вяшчанне на рускай мове на загад Назарбаева

03.09.2011 / 12:25

У краіне адна дзяржаўная мова — казахская.

Руская рэдакцыя дзяржтэлеканала «Казахстан» ад 1 верасня зачыненая ў сувязі з пераходам вяшчання цалкам па-казахску, паведамляе расійскі «Інтэрфакс». Супрацоўнікі рэдакцыі звольненыя ў сталіцы і ў рэгіянальных аддзелах. Зроблена гэта на загад прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. У краіне адна дзяржаўная мова — казахская. Тым не менш, у дзяржаўных установах і органах кіравання руская мова свабодна выкарыстоўваецца ў афіцыйных стасунках.

nn.by