Прэзентацыя твораў В.Адважнага і К.Сваяка ў Гродне — 18 верасня

17.09.2011 / 09:44

У Гродне 18 верасня адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых кніг, прысвечаных літаратурнай творчасьці беларускіх каталіцкіх святароў.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з новымі выданнямі, якія выйшлі нядаўна ў папулярнай серыі «Беларускі кнігазбор»: зборам твораў Казіміра Сваяка (54-ы том серыі) і «Выбранымі творамі» Вінцука Адважнага (58-ы том серыі). Ладзіць гэтую імпрэзу мясцовая грэка-каталіцкая парафія.

Гасцямі гэтай імпрэзы будуць укладальніца зборнікаў Ірына Багдановіч і нашчадак роднай сястры Казіміра Сваяка кс. Юры Ёдзік.

Прэзентацыю твораў беларусіх паэтаў-сьвятароў, якія спрычыніліся да пашырэння ідэяў хрысціянскай еднасьці, ладзіць гарадзенская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай.

Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 18 верасня, у капліцы айцоў рэдэмптарыстаў на Дзевятоўцы, дзе цяпер моляцца грэка-католікі.

Пачатак прэзентацыі — а 11.30.