Міністр эканомікі лічыць неабходным працягнуць перамовы з МВФ ад крэдыце

«Перамовы неабходна прадаўжаць, хоць крэдыт не крытычны».

17.09.2011 / 09:56

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў лічыць неабходным прадоўжыць перагаворы з МВФ аб выдзяленні новага крэдыту для Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у пятніцу журналістам.

На думку міністра, перамовы з МВФ аб супрацоўніцтве неабходна прадоўжыць, у той жа час новы крэдыт для Беларусі не крытычны. «Перамовы неабходна прадаўжаць, хоць крэдыт не крытычны», — сказаў ён.

Перамовы з МВФ аб партнёрстве — гэта добры сігнал для інвестараў, упэўнены кіраўнік Мінэканомікі. На яго думку, гэты сігнал дэманструе, што сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем і што Беларусь выходзіць на зададзеныя параметры.