Галінка Малькевіч. Радкі, што ўзніклі пасля «запрашэння» на суботнік

з пошты Рэдакцыі

…Толькі дождж адмыць не зможа Несумленныя хады.

08.10.2011 / 16:58

Дождж абмые,
Дождж адмые
Слёзы з твару,
Бруд з зямлі.
Толькі дождж адмыць не зможа
Несумленныя хады.

Дождж абмые,
Дождж адмые,
Пыл асадзіць на зямлі.
Толькі дождж зусім не зможа
Краты змыць — іх змыем мы!