У Беларусі пачнуць выпускаць гіпаалергенную бытавую хімію

20.10.2011 / 11:09

У Беларусі рыхтуецца да выпуску лінія сродкаў бытавой хіміі для людзей, якія пакутуюць на алергію.

Пра гэта «Ej: Здароўе» паведаміў старшыня назіральнай рады парфумерна-касметычнай фабрыкі «Сонца» Сяргей Левін.

Паводле яго словаў, у найбліжэйшы месяц кампанія выпусціць на беларускі рынак першую партыю гіпаалергеннай прадукцыі.

Гэта будуць сродкі для мыцця, разлічаныя на людзей, схільных да рэспіраторных і скурных алергічных рэакцый.

Паралельна будзе запушчана лінія пральных парашкоў, бяспечная для дзяцей, а таксама цяжарных жанчын.

У іх будзе ўтрымлівацца нашмат менш шчолачы, чым у звычайных мыйных сродках.

Пральныя парашкі і кандыцыянеры для бялізны маюць стаць толькі першым крокам на шляху да «адчувальнага» спажыўца. У далейшым кампанія збіраецца наладзіць выпуск сродкаў для мыцця посуду, вадкага мыла і іншых гігіенічных прадуктаў, прызначаных для дзяцей і людзей, схільных да алергіі.