Ці карысная гарбата з мёдам?

Пры тэмпературы 50–60 градусаў разбураюцца ўсе каштоўныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў мёдзе.

03.11.2011 / 12:01

Кажуць, што гарбата з мёдам не прыносіць асаблівага эфекту пры прастудных захворваннях. Чаму?

— Справа ў тым, што пры тэмпературы 50–60 градусаў разбураюцца ўсе найбольш каштоўныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў мёдзе: ферменты, вітаміны і т. д. Гэта варта ўлічыць аматарам дадаваць мёд у гарачую гарбату. Раствараць мёд у кіпені нельга, — кажа доктар Ганна Снягір. — Пры тэмпературы да 40 градусаў мёд захоўвае лекавыя ўласцівасці. А таму лепш за ўсё раніцай з’есці лыжку мёду, запіўшы яго звычайнай гатаванай цёплай вадой. Калі мёд пакласці на язык і запіць, ён выдатна засвойваецца.