Матэрацы зноў «забадалі»

Марка Матэрацы, абаронцу збонай Італіі і гульца міланскага «Інтэру», зноў ударылі галавой. І зноў у тое самае месца.

02.02.2007 / 10:29

Марка Матэрацы, абаронцу збонай Італіі і гульца міланскага «Інтэру», зноў ударылі галавой. І зноў у тое самае месца.

Першы раз Матэрацы дасталося ў фінале ЧМ‑2006 ад француза Зідана, які на гэтым і завершыў сваю футбольную кар’еру.

Гэтым разам інцыдэнт адбыўся падчас сустрэчы лідэра італьянскага чэмпіянату «Інтэра» і каманды «Сампдорыя». Ужо на сёмай хвіліне матчу на полі ўсчалася калетнеча, падчас якой гулец «Сампдорыі » Джэнара Дэльвэк’ё ўдарыў Матэрацы галавой, за што тут жа быў выдалены з поля.

Пасьля матчу, які выйграў «Інтэр» (2:0), Дэльвэк’ё сказаў, што яго справакаваў Матэрацы. Марка ж заявіў, што нічога абразьлівага ў адрас супара не казаў, а проста хацеў абараніць галкіпера сваёй каманды Джулія Сэзара. У выніку Дэльвэк’ё пакрыўджаны, а ў Матэрацы разьбітая губа.

Мінулым разам Матэрацы прызнаўся, што непаважліва выказаўся пра сястру Зідана. Ці сказаў ён што грубае цяпер, пакуль невядома.

Вось толькі накідаецца цікавая тэндэнцыя — кожны раз, калі Матэрацы б’юць галавой, ягоная каманда выйграе.

З выкарыстаньнем інфармацыі italynews.ru