Матч Беларусь — Нігер не адбыўся

11.11.2011 / 22:09

Таварыская гульня футбольных зборных мелася прайсці ў Дубаі (ААЭ) сёння вечарам. Гульня мелася пачацца, а 18:30, але потым з’явілася інфармацыя, што нібыта перанесена на паўтары гадзіны праз вялікую спёку.

Урэшце гульня так і не адбылася.

Першы намеснік старшыні БФФ Сяргей Сафар’ян патлумачыў потым «Прессболу» прычыну: маўляў, федэрацыя ААЭ не змагла ўзгадніць з ФІФА умовы правядзення гульні. У выніку, зборныя Беларусі і Нігера правялі трэніроўку, прычым кожны сам па сабе. Магчыма, гульня пройдзе ў суботу.

***

А 15 лістапада зборная Беларусі там жа ў ААЭ павінна згуляць з Лівіяй. Калі ФІФА зноў забароніць гуляць, то прынамсі можна параспытваць гульцоў афрыканскай зборнай, як ім жывецца без Кадафі, як цярпелі яго 42 гады і г.д. :)

nn.by