У настаўнікі, спевакі і дыктары ў Беларусі будуць адбіраць па медыцынскіх паказаннях
30.11.2011 / 10:54
У Беларусі плануецца ўвесці праверку на прафпрыдатнасць для прадстаўнікоў «гаваркіх» прафесій.
У хуткім часе прадстаўнікоў
Пра гэта паведаміла дырэктар Рэспубліканскага
Паводле яе словаў, даследаванні, праведзеныя спецыялістамі цэнтра, паказалі, што 70–80% людзей, чыя праца звязаная з неабходнасцю пастаянна выкарыстоўваць голас, пакутуюць на дэфекты голасу.
Каб у далейшым прадухіліць развіццё такіх прафесійных захворванняў, супрацоўнікамі цэнтра была створана база спецыфічных прафесій, работнікі якіх пакутуюць на розныя парушэнні голасу.
— Гэтая база дазволіць лёгка выявіць тую ці іншую паталогію, — растлумачыла спецыяліст. — Толькі на падставе запісу голасу чалавека можна будзе паставіць дыягназ і аказаць неабходную дапамогу.
Плануецца, што тэхналогія будзе выкарыстоўвацца не толькі для выяўлення і лячэння паталогій, што ўжо развіліся, але і для адбору людзей, якія ў будучыні хочуць працаваць у такіх прафесіях.
— Калі ад прыроды гартань уладкаваная так, што чалавек пастаянна будзе хварэць, можа, лепш адразу выбраць іншую прафесію? — сказала Людміла