Царква прыраўняла донарства спермы да пералюбу
Замест ЭКА і сурагатнага мацярынства святары прапануюць жанчынам «прыслухоўвацца да сябе».
19.12.2011 / 11:33
У Беларусі амаль 15% параў не могуць мець дзяцей. І толькі дзякуючы штучнаму апладненню, якое практыкуецца ў Беларусі ўжо 16 гадоў, гэтыя пары могуць стаць бацькамі. Кожны год пасля штучнага апладнення ў нашай краіне нараджаецца больш за тысяча дзяцей. Таксама досыць вялікай папулярнасцю карыстаюцца паслугі сурагатнай маці. Каб вызначыць умовы і парадак выкарыстання такіх відаў дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогій, у канцы красавіка гэтага года дэпутаты прынялі спецыяльны законапраект у першым чытанні. Гэты дакумент выклікаў абурэнне ў рэлігійнай грамадскасці, якая супраць любога ўмяшання ў таемства зачацця. І вось цяпер Беларуская праваслаўная царква накіравала свае прапановы па законапраекце ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
У сваім лісце царква кажа аб недапушчальнасці выкарыстання донарскай спермы і яйкаклетак пры ЭКА, а таксама просіць забараніць сурагатнае мацярынства ў прынцыпе ці дапусціць яго выкарыстанне з рэзкімі абмежаваннямі.Яшчэ царква патрабуе, каб «лішнія» зародкі ў матцы пры ЭКА ні ў якім разе не знішчаліся.
— Гэта супярэчыць
Магчымасць жа штучнага апладнення святары дапускаюць толькі ў тым выпадку, калі жанчына замужам, а ў вырашэнні праблемы бясплоддзя не прыцягваецца трэці бок. Гэта значыць, штучнае апладненне павіннае адбывацца клеткамі мужа, але ніяк не старонняга чалавека. У адваротным выпадку гэта прыраўноўваецца да пералюбу. Але ж менавіта праз мужчынскае бясплоддзе палова параў не можа зачаць дзіця.
— Донарства — гэта тэхнічна непаўнавартасная і з усіх бакоў бязладная палавая сувязь, — лічыць дырэктар Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля» пры прыходзе храма св. Мікалая Японскага іерэй Павел Сярдзюк.
Альтэрнатывай ЭКА царква бачыць напратэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў Польшчы і Францыі, калі жанчына прыслухоўваецца да свайго арганізму, і ў яе атрымліваецца зачаць.
Вось толькі медыкі глядзяць на прапановы царквы зусім
— Гэта нешта з галіны эзатэрыкі. Калі цяжарная жанчына падчас аўтааварыі страціла матку і дзіця, то тут як ні прыслухоўвайся да сябе, нічога не дапаможа. І гэтым людзям мы павінныя даваць шанец, — кажа галоўны