МЗС Беларусі пакуль не пацвярджае затрыманне актывістак Femen

20.12.2011 / 15:00

Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не пацвярджае затрыманне актывістак украінскага руху Femen, паведаміў прэс-сакратар украінскага замежнапалітычнага ведамства Аляксандр Дзікусараў.

«У нас пакуль няма інфармацыі аб іх затрыманні. Украінскія дыпламаты ў Мінску ўвесь час кантактуюць з кампетэнтнымі органамі Беларусі для атрымання інфармацыі», — сказаў А. Дзікусараў.

У панядзелак увечары ўкраінскі рух Femen заявіў аб знікненні сваіх актывістак падчас акцыі пратэсту ў Мінску. Дзяўчаты збіраліся праводзіць гэтую акцыю ў сваім «фірмовым стылі — топлес», папярэдне падрыхтаваўшыся да магчымага затрымання.