Нацбанк і Беларусбанк: дэфіцыту ў банкаматах не будзе

Галоўныя банкі краіны вымушаны былі адказаць на хвалю чутак пра закрыццё банкаматаў.

31.12.2011 / 12:05

Перад святамі абарот грошай у банкаматах, сапраўды, узрос, але ніякіх абмежаванняў на выдачу гатоўкі не будзе, завяраюць у банках.

Напярэдадні ў Мінску сталі пашырацца чуткі пра тое, што ў першыя дні новага года банкаматы часова спыняць сваю працу. Гэтыя чуткі могуць быць далёкім водгуллем дэвальвацыі, што адбылася з першыя дні 2009 года.

СГ