Беларускае войска адмовіцца ад ботаў і анучаў

Цяпер жаўнеры будуць абувацца ў сучасныя армейскія чаравікі і шкарпэткі.

16.02.2007 / 10:57

Міністэрства абароны Беларусі абвясціла, што намерана адмовіцца ад ботаў і анучаў. Аб’ява была зробленая ў разгар прызыву.

Цяпер жаўнеры будуць абувацца ў сучасныя армейскія чаравікі і шкарпэткі. Такія змены міністэрскія работнікі тлумачаць пытаннем гігіены вайскоўцаў.

Дарэчы, ва ўкраінскім войску анучы адмененыя ўжо з восеньскага прызыву. Беларускім жаўнерам, відавчна, давядзецца панасіць іх крыху даўжэй. Прынамсі, міністэрскія чыноўнікі пакуль не назвалі дакладных тэрмінаў пераабування вайскоўцаў.

У застаўцы выкарыстаны малюнак з сайту rkka.msk.ru