Налепкі да Дня Волі: творчасьць інтэрнаўтаў

Актывісты апазыцыі прапаноўваюць новыя віды налепак з заклікам прыйсьці 25 Сакавіка на Кастрычніцкую плошчу.

01.03.2007 / 18:18

Актывісты апазыцыі працягваюць прапаноўваць новыя віды налепак з заклікам прыйсьці 25 Сакавіка, на Дзень Волі, на Кастрычніцкую плошчу Менску.

Сярод іх багата налепак з краявідамі: аблокі, горы, зімовае поле. Таксама ёсьць чырвоная налепка з чатырма тэлевізарамі, у кожным зь якіх Лукашэнка, і словамі: «Выключай тэлевізар і прыходзь».

Знайсьці новыя налепкі можна тут.

ЗП