Суд над затрыманымі палітыкамі можа распачацца ў бліжэйшы час

Пра гэта паведамілі Франак Вячорка ды Кастусь Лукашоў.

14.03.2007 / 11:43

Пра гэта паведамілі Франак Вячорка ды Кастусь Лукашоў. Паводле іх зьвестак, разгляд справаў затрыманых учора Вінцука Вячоркі і Вячаслава Сіўчыка можа адбыцца цягам бліжэйшых гадзінаў у судзе Савецкага раёну (Лагойскі тракт, 3). Франак Вячорка кажа, што там ужо пачынаюць зьбірацца сьведкі.

Нагадаем, што затрыманыя ўчора палітыкі ноч правялі ў СІЗА на Акрэсьціна.

СП