Супраць фанатаў «Партызана» ўжылі чорны піяр: яны не змагаюцца за правы геяў

Фанаты ФК «Партызан» заявілі, што не маюць дачынення да акцыі ў абарону правоў сэкс-меншасцяў.

16.05.2012 / 10:38

А блог, на якім была змешчана такая навіна, назвалі несапраўдным. Маўляў, яго стварылі нядобразычліўцы.

Нагадаем, на гэтым тыдні шэраг рэдакцый атрымала рассылку ад імя фанатаў ФК «Партызан» (экс-МТЗ-РІПА). У распаўсюджанай заяве гаварылася, што футбольныя заўзятары салідарныя з людзьмі, якія «спазнаюць дыскрымінацыю па расавай, полавай і іншых прыкметах». А ў бліжэйшы час на матчах «Партызана», маўляў, з’явяцца адпаведныя банэры і можна будзе набыць майкі з лагатыпам акцыі.

NN.BY