Лёс злоўленых у Мінску ласёў застаецца няпэўным
Пакуль яны знаходзяцца ў заапарку.
16.05.2012 / 12:33
Як паведаміў «НН» відавочца палявання на ласёў у Парку Чалюскінцаў, ласіцу і ласяня, якія забраліся ў Мінск, усыпілі і адвезлі ў Чыжоўскі заапарк.
Там
ім далі спецыяльны прэпарат, каб жывёлы прачнуліся. Бо доўга ляжаць бокам на зямлі для капытных ненатуральна — пачынаюцца праблемы са страўнікам.Сёння ім даюць піць многа вады, каб вывесці з арганізму снатворнае.
«Мы іх змясцілі ў спецыяльны вальер. — расказаў „Нашай Ніве“ кіраўнік заатэхнічнага аддзела заапарка Міхаіл Нічыпаровіч. — Зараз яны аддзеленыя ад наведнікаў агароджай з надпісам „Праход забаронены“ , іх ніхто не турбуе. Яны ляжаць у вальеры, пачуваюцца нармальна».
Далейшы лёс жывёл пакуль не вырашаны.
«Мы б маглі пакінуць ласёў тут. — кажа спадар Нічыпаровіч. — У прынцыпе, вальер вялікі, для іх зручны. Аднак пакуль нешта казаць пра іх далейшы лёс рана: не прайшоў перыяд адаптацыі. І
калі нам у выніку скажуць адпусціць іх на прыроду, мы, зразумела, адпусцім.Да нас з гэтымі ласямі нават тэлебачанне прыехала».