Спявачка Адэль атрымала 12 узнагародаў Billboard

21.05.2012 / 12:45

Брытанская спявачка Адэль атрымала 12 з 18-ці ўзнагародаў Billboard music awards.

На цырымоніі ў Лос-Анджэлесе Адэль, у ліку іншых, атрымала ўзнагароду «Найлепшая спявачка года» і «Найлепшы альбом».

У пачатку гэтага года на ўзнагароджанні Brit Awards, яна ўжо была прызнана найлепшай спявачкай года ў Брытаніі, а таксама атрымала шэсць узнагарод Grammy.