Украіна абмяжуе імпарт шкла з РБ

Украіна ўвядзе гандлёвыя нацэнкі на ліставае шкло з Беларусі і Расіі.

22.05.2012 / 10:02

У канцы траўня Кіеў зробіць захады для абароны мясцовых вытворцаў шкла. Яны істотна паўплываюць на змену рынкаў збыту для беларускіх і расійскіх шкловыдзімальнікаў.

У прыватнасці, на імпартнае ліставое шкло будзе ўведзеная гандлёвая нацэнка.

Ад такіх захадаў найбольшую выгаду атрымае завод «Пралетар», блізкі да экс-мэра горада Лісічанск Сяргея Дунаева. Гэтае прадпрыемства неаднаразова звярталася да ўладаў з просьбай абараніць айчынных вытворцаў шкла.