Алег Стахаевіч прайграў у абласным судзе Брэста

01.06.2012 / 10:03

Калегія Брэсцкага абласнога суда прызнала законным ранейшае рашэнне Лунінецкага суда ў справе аб звальненні кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюза на «Граніце» (Мікашэвічы) Алега Стахаевіча.

Спадар Стахаевіч кажа, што такое рашэнне судА было для яго прадказальным:

«Розумам я адчуваў, што рашэнне будзе стопрацэнтова на баку адказчыка. І як паглядзеў я на гэты абласны суд, то ў нас у Лунінцы гэта нашмат усё больш прафЕсійна. Хоць той жа адказчык паказаў яшчэ большую сваю бязграматнасць».

Алег Стахаевіч кажа, што тым нЕ меней ён будзе абскарджваць вырак Лунінецкага суду і ў вышэйшыя інстанцыі.