Правакацыйныя налепкі расейскіх заўзятараў у Варшаве - фотафакт

15.06.2012 / 10:40

Савецкая сімволіка ў Польшчы забароненая, лічыцца акупацыйнай. Польшча цяжка пацярпела ад савецкіх рэпрэсій, была вынішчана нацыянальная эліта краіны. Ведаючы пра забароны, расейскія футбольныя хуліганы прывезлі з сабой такія вось налепкі і ятраць імі гаспадароў Еўра-2012.