У Вільні вандалы апаганілі магілу Пілсудскага

У Літве Пілсудскі лічыцца неадназначнай палітычнай фігурай праз польска-літоўскую спрэчку за Вільню.

18.06.2012 / 13:59

Невядомыя асобы размалявалі надмагільны помнік кіраўніку міжваеннай Польшчы Юзафу Пілсудскаму (на віленскіх могілках Росы пахавана сэрца Пілсудскага) і яго маці.

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс і спікер парламента Ірэна Дзегуцене ў панядзелак асудзілі інцыдэнт. Дзегуцене сказала, што адназначна адмоўна ацэньвае вандалізм, які не толькі вярэдзіць спакой памерлых, але і распальвае міжнацыянальную варожасць.